“Жывіца” – гэта літаратурны часопіс вучняў Сакалоўскай сярэдняй школы. Многія пытаюць, чаму такая назва ў часопіса. Слова “жывіца” ў прамым значэнні абазначае вадкую празрыстую смалу, якая выцякае з хваёвых дрэў. Другое, пераноснае, значэнне гэтага слова - тое, што ажыўляе, надае сілы, бадзёрасці. Наш часопіс – гэта і ёсць тое, што ажыўляе, надае сілы. Для нас “Жывіца” – гэта творчасць, гэта магчымасць раскрыць свае таленты, надрукаваць уласныя творы, напоўніць свае сэрцы цеплынёй і любоўю, адчуць прыгажосць беларускага слова, пашырыць свае веды пра беларускіх пісьменнікаў. Старонкі нашага часопіса адкрытыя для ўсіх, хто спрабуе сам пісаць па-беларуску.