"Дыферэнцыраваны падыход да навучання на ўроках беларускай мовы"
У рабоце апісваецца вопыт выкарыстання дыферэнцыраванага падыходу да навучання на ўроках беларускай мовы. Аўтар разглядае сутнасць дыферэнцыраванага навучання, апісвае магчымыя формы, метады і прыёмы арганізацыі дыферэнцыраванага падыходу на розных этапах ўрокаў беларускай мовы. Работа ўтрымлівае шмат метадычных парад, практычных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць настаўнікам беларускай мовы на ўроках.
Аўтар: Панкоў І. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакалоўскай сярэдняй школы
Скампанаваць работу можна тут
Зборнік прэзентацый "Новае ў беларускім правапісе"
У зборніку змешчаны мультымедыйныя прэзентацыі, якія адлюстроўваюць асноўныя змяненні ў беларускім правапісе. Можна выкарыстаць у якасці ілюстрацый падчас азнаямлення вучняў, настаўнікаў і бацькоў з новай рдэкцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі"
Скампанаваць можна па гэтай спасылцы
Вусны часопіс "Свята слова", прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці і друку.
Прапануем вашай увазе разгорнуты план-канспект вуснага часопіса "Свята слова" з мультымедыйнай прэзентацыяй. Можна выкарыстаць для праведзення інфармацыйнай гадзіны, пазакласнага мерапрыемства.
"Рыцар сумлення і свабоды"
(жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава)
Прэзентацыя з тэкстам да кожнага слайда. Можна выкарыстаць на ўроку беларускай літаратуры або падчас пазакласных мерапрыемстваў.
Спасылка тут
Факультатыўныя заняткі ў 5 класе
Распрацоўкі факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў 5 класе па праграме "Грані слова: ад гука да сказа" (у кожным файле адзін план-канспект урока)
План-канспект факультатыўнага занятку "Слова ў словазлучэнні" (5 кл.) з мультымедыйнай прэзентацыяй
Скампанаваць можна тут
Займальныя грані слова
Матэрыялы з вопыту работы па правядзенні факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў 5 класе па праграме "Грані слова".
Аўтар: Панкоў Ігар Міхайлавіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Сакалоўскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёна
Распрацоўка факультатыўнага занятку па тэме "Правапіс мяккага знака і апострафа" (9 - 11 кл.) з мультымедыйнай прэзентацыяй
Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Метадычныя матэрыялы, у якіх адлюстроўваюцца асаблівасці тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры з выкарыстаннем дадзенай тэхналогіі
Праект "Востраў творчасці "Жывіца"
Праект раскрывае накірункі работы па стварэнні і арганізацыі дзейнасці школьнага літаратурнага аб'яднання "Жывіца". Дадзены праект рэалізуецца ў ДУА "Сакалоўская сярэдняя школа". Праект адзначаны дыпломам ІІІ ступені абласнога конкурсу адукацыйных праектаў "Як вучыць паспяхова". Спадзяемся, што праект зацікавіць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і ў хуткім часе па ўсёй Беларусі з'явяцца свае астравы творчасці!
НЕ (НЯ), НІ з прыслоўямі
Распрацоўка ўрока беларускай мовы ў 7 класе па тэме "НЕ (НЯ), НІ з прыслоўямі" (план-канспект з прэзентацыяй)
Сінтаксіс і пунктуацыя (просты сказ)
Матэрыялы з вопыту работы па правядзенні факультатыўных заняткаў і заняткаў па падрыхтоўцы да ЦТ па раздзеле "Просты сказ" (8 - 11 класы)
Вытворныя і невытворныя прыназоўнікі
урок беларускай мовы ў 7 класе з мультымедыйнай прэзентацыяй
Настаўнік года-2011
Матэрыялы з вопыту ўдзелу ў абласным этапе конкурса "Настаўнік года-2011" настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сакалоўскай сярэдняй школы Панкова І. М.: 1) самапрадстаўленне; 2) вопыт уласнай педагагічнай дзейнасці; 3) тэхналагічная карта конкурснага ўрока; 4) праграма майстар-класа; 5) сцэнар міні-ўрока
Дакументацыя настаўніка беларускай мовы і літаратуры 2011/2012 н. г.
У прапанаваным файле можна знайсці інструктыўна-метадычнае пісьмо, планаванне, нормы ацэнак і інш. дакументы. Спасылка тут
"Хай заўсёды гучыць тваё моцнае слова!"
(жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча)
Прэзентацыя з тэкстам да слайдаў. Матэрыял да 120-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча.