"ЖЫВІЦА"

Літаратурны часопіс вучняў

Сакалоўскай сярэдняй школы

Дадзеная старонка - для аматараў беларускай літаратуры, для ўсіх, хто любіць удзельнічаць у разнастайных творчых конкурсах, алімпіядах. Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў конкурсах "Жывіцы"!

Падведзены вынікі 1 этапу завочнай алімпіяды па беларускай літаратуры

"Жывіца літаратурная"

Пераможцай стала Макоўская Анастасія Вадзімаўна, вучаніца 8 "А" класа ДУА "Агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 6 г. Барысава". Калектыў рэдакцыі часопіса "Жывіца" віншуе Насцю з перамогай і жадае далейшых поспехаў у вучобе, шырокіх ведаў па у галіне беларускай філалогіі, творчых поспехаў! У якасці падарунка Насцю чакае свежы друкаваны нумар "Жывіцы"

Азнаёміцца з заданнямі і правільнымі адказамі можна па спасылцы alimpiyada_adkazy.doc

2 этап алімпіяды

"Жывіца літаратурная" 

УВАГА! Аб'яўляем умовы правядзення 2 этапу алімпіяды "Жывіца літаратурная". Як вядома, у 2011 годзе ў нашай краіне адзначаецца 120-годдзе з дня нараджэння славутага сына беларускай зямлі Максіма Багдановіча. 2 этап нашай алімпіяды ўтрымлівае толькі адно заданне: напісаць водгук на свой любімы верш Максіма Багдановіча. З крытэрыямі ацэнкі водгукаў, правіламі напісання і ўзорам водгуку можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы vodguk_matjeryyaly.doc
Свае водгукі дасылайце на наш электронны адрас  givitca@tut.by 

Удзельнічаць у 2 этапе алімпіяды "Жывіца літаратурная" можа любы вучань, нават калі ён не ўдзельнічаў у 1 этапе алімпіяды.

Лепшыя водгукі будуць надрукаваныя на старонках "Жывіцы", аўтары атрымаюць у якасці падарунка нумары часопіса.

Не забывайце ўказваць сваю школу, клас, прозвішча.

Жадаем усім поспехаў!

Rating All.BY

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

 

 

© panckov-igor2011

Бесплатный хостинг uCoz